|
Вёска ў
Бакштаўскім сельсавеце. У сярэдзіне XIX —
пачатку XX ст. вёска ў Бакштаўскай воласці
Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г.
15 рэвізскіх душ, дзяржаўная ўласнасць,
адносілася да Грабаўскага сельскага таварыства.
Паводле перапісу 1897 г., 4 двары, 52 жыхары. У
1909 г. 11 двароў, 70 жыхароў. У 1921—1939 гг. у
Бакштаўскай гміне Валожынскага павета
Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3 12.10.1940
г. вёска (12 двароў, 62 жыхары) у Бакштаўскім
сельсавеце
Юрацішкаўскага, з 20.1.1960 г.
Іўеўскага
раёнаў. У 1970 г. 33 жыхары. Цяпер у складзе
калгаса імя У.І.Ульянава. Вёска знаходзіцца ў
зоне радыяцыйнага кантролю. У 1999 г. 8 двароў,
15 жыхароў.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|