Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 

 

куцькі

 

 

   

Вёска ў Трабскім сельсавеце. 3 канца XVII ст. маёнтак Куцкі ў складзе Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1690 г. адносіўся да Трабскай парафіі, уласнасць А.Кербеджа. У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Юрацішкаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. Дзяржаўная ўласнасць, адносілася да Трабскага казённага таварыства. У 1861 г. 67 рэвізскіх душ, у 1866 г. 15 двароў, 128 жыхароў. У 1897 г. вёска ў Трабскай воласці, 33 двары, 213 жыхароў. У 1899 г. адкрыта школа граматы. У 1905 г. 206 жыхароў, 292 дзесяціны зямлі. У 1921 — 1939 гг. у Трабскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 36 двароў, 176 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска (37 двароў, 180 жыхароў) у Росцеўшчынскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1949 г. арганізаваны калгас «Беларусь». 3 16.7.1954 г. у Трабскім сельсавеце. 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. У 1970 г. 91 жыхар, у калгасе «Звязда». Цяпер у складзе аграфірмы-калгаса «Трабы». У 1999 г. 14 двароў, 15 жыхароў.

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 


Warning: require_once(/home/gic/public_html/mestechki.info/74011b3523dd1869eccd44267ae61b74/sape.php) [function.require-once]: failed to open stream: No such file or directory in /home/gic/public_html/mestechki.info/kucki.htm on line 346

Fatal error: require_once() [function.require]: Failed opening required '/home/gic/public_html/mestechki.info/74011b3523dd1869eccd44267ae61b74/sape.php' (include_path='.:/usr/lib/php:/usr/local/lib/php') in /home/gic/public_html/mestechki.info/kucki.htm on line 346