|
Вёска ў
Лелюкінскім сельсавеце. У XIX — пачатку XX
ст. вёска ў
Бакштаўскай воласці Ашмянскага павета
Віленскай губерні. У сярэдзіне XIX ст. 52
рэвізскія душы, дзяржаўная ўласнасць. Адносілася
да Бакштаўскага сельскага таварыства. У 1897 г.
28 двароў, у 1905 г. 293 жыхары, 262 дзесяціны
зямлі, у 1909 г. 53 двары, 337 жыхароў, 310
дзссяцін зямлі. 3 1899 г. дзенічала школа
граматы. У 1921 — 1939 гг. у Бакштаўскай гміне
Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства
Польшчы. У 1921 г. 53 двары, 262 жыхары. 3
12.10.1940 г. вёска (64 двары, 315 жыхароў) у
Бакштаўскім сельсавеце
Юрацішкаўскага раёна. У 1940 г. дзейнічала
пачатковая школа. У Вялікую Айчынную вайну тут
базіраваўся партызанскі атрад імя Аляксандра
Неўскага Баранавіцкага злучэння. Вёска была
двойчы спалена. На фронце загінулі 5 жыхароў
вёскі. У пачатку 1950-х гадоў арганізаваны
калгас. 3 20.1.1960 г. у
Іўеўскім раёне.
Уваходзіла ў
Лежневіцкі сельсавет, цяпер — у Лелюкінскім.
У 1970 г. 154 жыхары. 3 1986 г. у калгасе
«Савецкая Беларусь». Цяпер у складзе калгаса
«Лежневічы». У 1999 г. 28 двароў, 53 жыхары.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|