Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 

 

 

козевічы

 

 

   

Вёска ў Лелюкінскім сельсавеце. У XVIII ст. вёска двара Лугамавічы ў Дудскім старостве Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. 3 1762 г. належала Зяньковічам, затым Корсакам. У 1789 г. 6 аселых дымоў, каля 3 валок зямлі. У XIX— пачатку XX ст. у Лугамавіцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 34 рэвізскія душы. Адносілася да маёнтка Лугамавічы Мілеўскіх. Уваходзіла ў Лугамавіцкае, затым Чапунскае сельскія таварыствы. У 1866 г. 11 двароў, 84 жыхары. У 1897 г. 14 двароў, 135 жыхароў. На пачатку XX ст. 25 двароў, 120 жыхароў. У 1921—1939 гг. у Лугамавіцкай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 25 двароў, 120 жыхароў. 3 12.10.1940 г. у Лугамавіцкім, з 16.7.1954 г. у Лежневіцкім сельсаветах Юрацішкаўскага, з 20.1.1960 г. Іўеўскага раёнаў. У Вялікую Айчынную вайну на фронце загінулі 4 жыхары вёскі. 3 1954 г. у калгасе «17 верасня», з 1986 г. у калгасе «Савецкая Беларусь» і ў Лелюкінскім сельсавеце. У 1970 г. 105 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса «Лежневічы». У 1999 г. 23 двары, 40 жыхароў.

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006