|
Вёска ў
Морынскім сельсавеце. У XVIII ст. вёска ў
складзе маёнтка
Гаўя Іўеўскай воласці Ашмянскага павета
Віленскага ваяводства. Належала памешчыкам
Маўлевічу, затым Копцю, падскарбію Вялікага
княства Літоўскага. У XIX — пачатку XX ст. у
Іўеўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай
губерні. У 1861 г. 21 рэвізская душа. Вёска
адносілася да маёнтка Гаўя памешчыка
У.Брахоцкага. У 1897 г. 20 двароў, 149 жыхароў,
70 дзесяцін зямлі. У 1921—1939 гг. у Іўеўскай
гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідскага паветаў
Навагрудскага ваяводства Польшчы.У 1921 г. 22
двары, 117 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска (26
двароў, 141 жыхар) у Морынскім сельсавеце
Іўеўскага раёна.
У 1949 г. арганізаваны калгас «Чырвоны бор». У
1970 г. 109 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса
«Прынеманскі». У 1999 г. 15 двароў, 33 жыхары.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|