Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 

 

 

карэвічы

 

 

   

Вёска ў Геранёнскім сельсавеце. У XIX — пачатку XX ст. вёска ў Суботніцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. Адносілася да маёнтка Квяткоўцы памешчыка Э.Умястоўскага. У 1905 г. 188 жыхароў, 186 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 45 двароў, 196 жыхароў. У 1921 - 1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 34 двары, 167 жыхароў. У 1940 г. вёска, 80 двароў, 239 жыхароў. 3 12.10.1940 г. у Слесароўскім, з 1958 г. у Кудэйшаўскім, з 1963 г. у Жылёўскім, з 1979 г. у Гераненскім сельсаветах Іўеўскага раёна. У 1950 г. арганізаваны калгас імя С.М.Будзённага. 3 1956 г. у калгасе імя Ф.Э.Дзяржынскага, з 1977 г. у калгасе імя У.І.Леніна. У 1970 г. 127 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса «Сураж». Працуе крама дома. У 1999 г. 23 двары, 50 жыхароў.

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002 купить psp, цены

разработка alfas 2006