Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 

 

  

 

кляўкі

 

 

   

Вёска ў Геранёнскім сельсавеце. У сярэдзіне XIX ст. аколіца ў Седліцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 3 рэвізскія душы, у складзе казеннага маёнтка Каладзерхішкі, дзяржаўная ўласнасць. У 1905 г. у аколіцы 31 жыхар, 69 дзесяцін зямлі, у засценку 4 жыхары, 20 дзесяцін зямлі. У 1921 — 1939 гг. у Седлішчанскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. у аколіцы 9 двароў, 50 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска (13 двароў, 53 жыхары) у Іўеўскім раёне, з 1963 г. у Жылёўскім, з 1979 г. у Геранёнскім сельсаветах. 3 1952 г. у калгасе імя У.І.Леніна. У 1970 г. 50 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса «Сураж». У 1999 г. 3 двары, 8 жыхароў

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 
 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006