|
Вёска ў
Суботніцкім сельсавеце. У 2-й палове XIX —
пачатку XX ст. вёска ў Суботніцкай воласці
Ашмянскага павета Віленскай губерні. Паводле
перапісу 1897 г., 9 двароў, 55 жыхароў. У 1909
г. 11 двароў, 70 жыхароў, 55 дзесяцін зямлі. У
1921 - 1939 гг. вёска (12 двароў, 71 жыхар) у
Суботніцкай гміне Валожынскага, затым Лідскага
паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3
12.10.1940 г. (16 двароў, 93 жыхары) у
Суботніцкім сельсавеце
Іўеўскага раёна. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944
г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У
1952 г. арганізаваны калгас «1 Мая». 3 1960 г. у
саўгасе
«Жамыслаўль». У 1970 г. 85 жыхароў. Цяпер у
складзе калгаса «Жамыслаўль». У 1999 г. 10
двароў, 21 жыхар.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|