|
Вёска ў
Эйгердаўскім сельсавеце. У сярэдзіне XIX ст.
дзве аднайменныя вёскі ў
Юрацішкаўскай воласці Ашмянскага павета
Віленскай губерні. У 1861 г. у адной 27
рэвізскіх душ, адносілася да
маёнтка Такарышкі
памешчыка Радкевіча; у другой 6 рэвізскіх душ,
дзяржаўная ўласнасць, у складзе
Бакштаўскага
казеннага таварыства. У 1897 г. у в. Кірвелі
1-я 15 двароў, 97 жыхароў, у в. Кірвелі 2-я 6
двароў, 24 жыхары. У 1909 г. адпаведна 18
двароў, 100 жыхароў і 4 двары, 22 жыхары. Жыхары
абедзвюх вёсак мелі 43 галавы буйной рагатай
жывёлы, 20 коней, 100 дзесяцін зямлі. У
1921—1939 гг. у
Юрацішкаўскай гміне Валожынскага
павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921
г. 25 двароў, 119 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска
(35 двароў, 165 жыхароў) у Такарышкаўскім
сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. 3 25.6.1941 г.
да 7.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі
захопнікамі. У час вайны была амаль поўнасцю
спалена. У 1950 г. арганізавапы калгас «Сцяг
камунізму». 3 20.1.1960 г. у
Іўеўскім раёне.
3 29.4.1960 г. у Даўгердзішкаўскім сельсавеце, з
15.5.1963 г. у Юрацішкаўскім пасялковым Савеце,
з 13.1.1965 г. у Такарышкаўскім, з 15.7.1985 г.
у Эйгердаўскім сельсаветах. У 1970 г. 125
жыхароў, у 1986 г. 26 двароў, 61 жыхар. Цяпер у
складзе калгаса «Прагрэс». У 1999 г. 24 двары,
59 жыхароў. Вёска знаходзіцца ў зоне
радыяцыйнага кантролю.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|