Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 

казары

 

 

   

Вёска ў Геранёнскім сельсавеце. У XIX — пач. XX ст. вёска ў Седліцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 17 рэвізскіх душ. Вёска ў складзе маёнтка Геранёны памешчыка Корвін-Мілеўскага. У 1866 г. 5 двароў, 44 жыхары, у 1909 г. 15 двароў, 85 жыхароў, 78 дзесяцін зямлі. У 1921 — 1939 гг. У Седлішчанскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 14 двароў, 95 жыхароў. У 1940 г. вёска, 18 двароў, 103 жыхары. 3 12.10.1940 г. у Геранёнскім сельсавеце Іўеўскага раёна. У 1952 г. арганізаваны калгас імя А.Я.Вышынскага, затым у калгасе імя XXII партз'езда. 3 1963 г. у Жылёўскім, з 1979 г. у Геранёнскім сельсаветах. Цяпер у складзе калгаса імя У.А.Баўма. У 1999 г. 13 двароў, 25 жыхароў.

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006