Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 

 

  

каршаняты

 

 

   

Вёска ў Лелюкінскім сельсавеце. У XVIII ст. маёнтак Іўеўскай парафіі ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У 1735 г. палсжаў С.Воўку, 1,5 дыма. У XIX— пачатку XX ст. фальварак і ўладальніцкая старожка ў Ашмянскім павеце Віленскай губерні. У 1897 г. у фальварку 3 двары, 29 жыхароў, у старожцы 1 двор, 3 жыхары, у складзе Іўеўскай воласці. У 1905 г. у фальварку 29 жыхароў, 160 дзесяцін зямлі, на сядзібе 3 жыхары, 1 дзесяціна зямлі, уласнасць памешчыка Корвін-Мілеўскага. У 1921 — 1939 гг. у Лугамавіцкай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 2 двары, 32 жыхары. 3 12.10.1940 г. фальварак Карашаняты (3 двары, 25 жыхароў) і хутар Падкарашаняты (2 двары, 4 жыхары) у Лаздунскім, з 16.7.1954 г. Лежневіцкім сельсаветах Юрацішкаўскага, з 20.1.1960 г. Іўеўскага раёнаў. 3 1954 г. у калгасе «17 верасня», з 1986 г. у калгасе «Савецкая Беларусь» і ў Лелюкінскім сельсавеце. У 1970 г. 73 жыхары. Цяпер у складзе калгаса «Лежневічы». У 1999 г. 10 двароў, 18 жыхароў.

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002 Каталог RusAgro.Net агрофирмы России

разработка alfas 2006