Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 

 

карпавічы

 

 

   

Вёска ў Іўеўскім сельсавеце. У пачатку XVII ст. вёска маёнтка Іўе Кішкаў у Іўеўскай воласці Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. Паводле інвентара маёнтка, у 1634 г. 8 дымоў, 3,5 валокі зямлі. У сярэдзінс XIX – пачатку XX ст. вёска ў Іўеўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 55 рэвізскіх душ. Адносілася да маёнтка Іўе Замойскіх. У складзе Урцішкаўскага сельскага таварыства. У 1866 г. 13 двароў, 101 жыхар. У 1909 г. 32 двары, 205 жыхароў. У 1921 —1939 гг. у Іўеўскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3 12.10.1940 г. вёска (38 двароў, 206 жыхароў) у Драбышоўскім, з 16.7.1954 г. у Лукашынскім, потым у Ліпнішкаўскім, з 1962 г. у Іўеўскім сельсаветах Іўеўскага раёна. 3 1954 г. у складзе калгаса імя Я.Коласа. У 1970 г. 141 жыхар. У 1999 г. 25 двароў, 53 жыхары.

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006