Віртуальная Іўеўшчына
Хутары/Хутора
 

Яросмішкі

 

 

   

Вёска ў Юрацішкаўскім пасялковым Савеце. У сярэдзіне XIX ст. вёска і фальварак у Юрацішкаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 22 рэвізскія душы, дзяржаўная ўласнасць, адносілася да Трабскага казённага таварыства. У 1897 г. 12 двароў, 69 жыхароў. У 1905 г. вяскоўцы мелі 117 дзесяцін зямлі, у фальварку 7 жыхароў, 29 дзесяцін зямлі. У 1909 г. у вёсцы 14 двароў, 108 жыхароў, якія мелі 29 кароў, 11 коней. У 1921 -1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1934 г. з вёскі на хутары перасяліліся 13 двароў. 3 12.10.1940 г. вёска (29 двароў, 115 жыхароў) і засценак (10 двароў) у Макуцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. 3 26.6.1941 г. да 7.7.1944 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У вайну 12 жыхароў змагаліся з ворагам, 3 з іх загінулі. У 1950 г. арганізаваны калгас імя А.А.Андрэева. Пазней у саўгасе, затым у эксперыментальнай базе «Чарнэлі». 3 16.7.1954 г. у Юрацішкаўскім сельскім, з 3.5.1962 г. пасялковым Савеце. 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. У 1970 г. 131 жыхар. Цяпер у складзе калгаса «Чарнэлі». У 1999 г. 18 двароў, 31 жыхар.

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006