Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 

Ягадзень

 

 

   

Вёска ў Бакштаўскім сельсавеце. У сярэдзіне XIX ст. вёска Ягодня ў Бакштаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні, адносілася да Бакштаўскага казённага таварыства. У 1861 г. 38 рэвізскіх душ. У 1897 г. 17 двароў, 161 жыхар. У 1905 г. 142 жыхары, 203 дзесяці ны зямлі. У 1921–1939 гг. у Бакштаўскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 25 двароў, 132 жыхары. 3 12.10.1940 г. вёска (40 двароў, 201 жыхар) у Заберазскім, з 16.7.1954 г. у Бакштаўскім сельсаветах Юрацішкаўскага, з 20.1.1960 г. Іўеўскага раёнаў. У 1949 г. арганізаваны калгас «Зара». У 1970 г. 171 жыхар, у 1986 г. 47 двароў, 112 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса імя У.І.Ульянава. Магазін. У 1999 г. 27 двароў, 50 жыхароў.

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006