|
Вёска ў
Геранёнскім сельсавеце. У
XIX — пачатку XX ст. вёска Гуцішкі, або
Навасёлкі, у Седліцкай воласці Ашмянскага павета
Віленскай губерні. У 1861 г. 11 рэвізскіх душ, у
складзе маёнтка Геранёны, уласнасць памешчыка Корвін-Мілеўскага. У 1905 г. 72 жыхары, 82
дзесяціны зямлі, у 1909 г. 13 двароў, 77
жыхароў, 66 дзесяцін зямлі. У 1921-1939 гг. у
Седлішчанскай гміне Валожынскага павета
Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 9
двароў, 30 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска, 11
двароў, 40 жыхароў, і хутар, 5 двароў, у Геранёнскім сельсавеце
Іўеўскага раёна. У 1952
г. арганізаваны калгас «Новае жыццё», з 1961 г.
у калгасе імя XXII партз'езда. 3 1963 г. у
Жылёўскім, з 1979 г. Геранёнскім сельсаветах. У
1970 г. 64 жыхары. дом в болгарии продажа Цяпер у складзе калгаса імя
У.А.Баўма. У 1999 г. 13 двароў, 24 жыхары.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|