|
Вёска
ў
Ліпнішкаўскім сельсавеце. У 2-й палове XIX
ст. вёска ў Жырмунскай воласці Лідскага павета
Віленскай губерні. У 1897 г. 6 двароў, 40
жыхароў, у 1909 г. 8 двароў, 53 жыхары, якія
мелі 68 дзесяцін зямлі. 3 1921 г. вёска (10
двароў, 47 жыхароў) у Жырмунскай гміне Лідскага
павета Навагрудскага ваяводства. 3 12.10.1940 г.
вёска (12 двароў, 63 жыхары) у
Некрашоўскім,
з 16.7.1954 г. у
Князікоўскім, затым у
Суражскім,
Жылёўскім,
з 13.1.1967 г. у Ліпнішкаўскім сельсаветах
Іўеўскага
раёна. У 1952 г. арганізаваны калгас «Мірны
шлях». 3 1954 г. у калгасе «Воля», затым у
калгасе «Кастрычнік». У 1970 г. 21 жыхар. Цяпер
у складзе калгаса «Маладая гвардыя». У 1999 г. 1
двор, 2 жыхары.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
Отпечатана в типографии г москвы
|