Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 

 

Грабава

 

 

   

Вёска ў Бакштаўскім сельсавеце. У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Бакштаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні, дзяржаўная ўласнасць, адносілася да Грабаўскага сельскага таварыства. У 1861 г. 96 рэвізскіх душ. Паводле перапісу 1897 г., 43 двары, 331 жыхар. У 1905 г. 305 жыхароў, 293 дзесяціны зямлі, у 1909 г. 53 двары, 374 жыхары. Вёска моцна пацярпела ў час ваенных дзеянняў 1914— 1918 гг. і 1919-1920 гг. У 1921-1939 гг. у Бакштаўскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 42 двары (32 пабудовы часова прыстасаваны пад жыллё), 172 жыхары. 3 12.10.1940 г. вёска (57 двароў, 281 жыхар) у Бакштаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага, з 20.1.1960 г. Іўеўскага раёнаў. Працаваў магазін. У 1950 г. арганізаваны калгас «Новае жыццё» и доставка цветов москва. Пазней вёска ўвайшла ў калгас імя У.І.Ульянава. У 1970 г. 207 жыхароў, у 1986 г. 46 двароў, 102 жыхары. Працуюць клуб, бібліятэка, магазін. Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю. У 1999 г. 28 двароў, 51 жыхар.

 

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006