Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 

 

Гердушкі

 

 

   

Вёска ў Эйгердаўскім сельсавеце. У XVII ст. маёнтак у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У 1690 г. адносіўся да Трабскай парафіі, уласнасць Фларыяна Казла, 3 дымы. У 1735 г. 2 дымы, належаў Антону Рыдзеўскаму. У XIX — пачатку XX ст. вёска і маёнтак у Юрацішкаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 46 рэвізскіх душ, вёска маёнтка Гердушкі памешчыка Радкевіча. У 1897 г. у вёсцы 21 двор, 152 жыхары. У 1909 г. у вёсцы 25 двароў, 157 жыхароў, якія мелі 49 галоў буйной рагатай жывёлы, 22 кані, 120 дзесяцін зямлі. У 1921-1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3 12.10.1940 г. вёска (48 двароў, 187 жыхароў) і засценак (12 двароў; 41 жыхар) у Такарышкаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. 3 25.6.1941 г. да 7.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1949 г. арганізаваны калгас «Калектыўная праца». 3 1954 г. у калгасе «Прагрэс». 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. 3 1960 г. у Даўгердзішскім, з 1963 г. у Юрацішкаўскім, з 1965 г. у Такарышкаўскім, з 17.7.1985 г. у Эйгердаўскім сельсаветах. У 1970 г. 207 жыхароў. У 1999 г. 39 двароў, 75 жыхароў. Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю з правам адсялення.

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006