Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 

 

дварцоўшчына

 

 

   

Вёска ў Трабскім сельсавеце. У 2-й палове XVIII - пачатку XIX ст. вёска ў Ашмянскім павеце Віленскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Сурвілішкі, належала ксяндзу Кунцэвічу, з 1774 г. Стыпалкоўскаму, з 1802 г. земскаму віленскаму А.Колышку, затым Дмахоўскім. У 2-й палове XIX ст. вёска ў Трабскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1921—1939 гг. у складзе Польшчы. 3 12.10.1940 г. вёска (4 двары, 32 жыхары) у Чэневіцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. 3 1950 г. у калгасе «Светлы шлях». 3 2.12.1959 г. у Трабскім сельсавеце. 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. У 1970 г. 22 жыхары. Цяпер у складзе аграфірмы-калгаса «Трабы». У 1999 г. 3 двары, 4 жыхары.

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006