Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 

 

дварчане

 

 

   

 Вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце. У канцы XVIII ст. фальварак у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Іўеўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. Адносілася да маёнтка Іўе, які палежаў Замойскім, у 1861 г. 20 рэвізскіх душ. У 1897 г. у Ліпнішкаўскай воласці, 6 двароў, 62 жыхары. У 1909 г. 12 двароў, 69 жыхароў, 84 дзесяціны зямлі. У 1921 — 1939 гг. вёска (12 двароў, 76 жыхароў) у Ліпнішскай гміне Валожынскага, затым Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3 12.10.1940 г. вёска (15 двароў, 92 жыхары) у Галімшчынскім сельсавеце Іўеўскага раёна. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1951 г. арганізаваны калгас імя М.І.Калініна. 32.12.1961г.у Ліпнішкаўскім сельсавеце. Пазней у складзе калгаса «Радзіма». У 1970 г. 76 жыхароў. У 1999 г. 13 двароў, 21 жыхар.

Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002 купить ноутбук asus в харькове | компьютерные магазины харькова

разработка alfas 2006