Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 

 

доневічы

 

 

   

Вёска ў Лаздунскім сельсавеце. У 2-й палове XIX ст. у Лугамавіцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерніі. У 1861 г. 58 рэвізскіх душ, у складзе маёнтка Лаздуны Мілеўскіх. У 1897 г. 43 двары, 289 жыхароў, у 1909 г. 42 двары, 305 жыхароў, 369 дзесяцін зямлі. У 1921—1939 гг. вёска (44 двары, 246 жыхароў) у Лугамавіцкай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3 12.10.1940 г. (46 двароў, 347 жыхароў) у Лаздунскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. Адкрыта пачатковая школа. 3 канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1951 г. арганізаваны калгас імя П.К.Панамарэнкі. Пазней увайшла ў калгас імя С.М.Кірава. 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. У 1970 г. 162 жыхары. У 1999 г. 19 двароў, 46 жыхароў. Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.

Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006