|
Вёска
ў Іўеўскім
сельсавеце. У XIX - пачатку XX ст. всска ў
Ліпнішкаўскай воласці Ашмянскага павета
Віленскай губрні. У 1861 г. 42 рэвізскія душы,
уласнасць памешчыка Вольскага, адносілася да
маёнтка Ліпнішкі. У 1905 г. 222 жыхары, 236
дзесяцін зямлі, у 1909 г. 33 двары, 194 жыхары,
якія мелі 48 галоў буйной рагатай жывёлы, 31
каня. У 1921 — 1939 гг. у
Ліпнішкаўскай гміне Валожынскага, з 1926 г.
Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства
Польшчы. У 1921 г. 34 двары, 163 жыхары. 3
12.10.1940 г. вёска (41 двор, 222 жыхары)
у
Князікоўскім, з 3.5.1962 г. у
Іўеўскім
сельсаветах Іўеўскага раёна. У 1952 г.
арганізаваны калгас імя В.М.Молатава, з лютага
1954 г. у калгасе «Шлях Леніна». У 1970 г. 160
жыхароў. Цяпер у складзе калгаса «Іўе». Магазін.
У 1999 г. 27 двароў, 59 жыхароў.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|