Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 

 

дзяманты

 

 

   

Вёска ў Іўеўскім сельсавеце. На пачатку XVII ст. вёска маёнтка Іўе ў Іўеўскай воласці Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1634 г. 20 аселых гаспадарак, больш за 8 валок зямлі. Уласнасць Кішкаў. У 2-й палове XVIII ст. вёска маёнтка Гаўя. У XIX — пачатку XX ст. у Іўеўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 91 рэвізская душа, вёска адносілася да маёнтка Багмаполь памешчыка А.Брахоцкага. У 1897 г. 55 двароў, 376 жыхароў. У 1909 г. 66 двароў, 298 жыхароў, 346 дзесяцін зямлі. У 1921-1939 гг. у Іўеўскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 54 двары, 261 жыхар. 3 12.10.1940 г. вёска (76 двароў, 301 жыхар) у Іўеўскім сельсавеце Іўеўскага раёна. У лютым 1952 г. арганізаваны калгас «Герой працы», з сакавіка 1953 г. у калгасе «Шлях Леніна». 3 1954 г. у Лукашынскім, з 1959 г. у Іўеўскім сельсаветах. У 1970 г. 143 жыхары. Цяпср у складзе калгаса «Іўе». У 1999 г. 12 двароў, 24 жыхары.

Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006