Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 

 

даўгердзішкі

 

 

   

Вёска ў Эйгердаўскім сельсавеце. У XIX - пач. XX ст. у Юрацішкаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 122 рэвізскія душы, дзяржаўная ўласнасць. У 1897 г. у в. Старыя Даўгердзішкі 399 жыхароў, у в. Новыя Даўгердзішкі 14 двароў, 68 жыхароў. У 1909 г. у Старых Даўтердзішках 58 двароў, 397 жыхароў, 540 дзесяцін зямлі, у Новых Даўгердзішках 13 двароў, 65 жыхароў, 64 дзесяціны зямлі. У 1921 —1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. бб двароў, 309 жыхароў. 3 12.10.1940 г. (116 двароў, 544 жыхары) у Юрацішкаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. Працавала пачатковая школа. 3 25.6.1941 г. да 7.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1949 г. арганізаваны калгас імя У.І.Леніна. 3 29.4.1960 г. цэнтр сельсавета Іўеўскага раёна. 3 15.5.1963 г. у Трабскім сельсавеце. У 1970 г. 323 жыхары. 3 15.7.1985 г. у Эйгердаўскім сельсавеце. Уваходзіла ў калгас «Звязда». Цяпер у складзе калгаса «Прагрэс». Клуб, магазін. У 1999 г. 51 двор, 81 жыхар.

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006