Вёска ў
Юрацішкаўскім пасялковым Савеце. У сярэдзіне
XIX ст. вёска ў
Юрацішкаўскай воласці Ашмянскага павета
Віленскай губерні. У 1861 г. 19 рэвізскіх душ,
дзяржаўная ўласнасць. У 1897 г. 10 двароў, 82
жыхары. У 1909 г. 13 двароў, 85 жыхароў, якія
мелі 40 кароў, 18 коней, 181 дзесяціну зямлі. У
1921 —1939 гг. у складзе Польшчы. 3 1940 г.
вёска (21 двор, 123 жыхары) у Юрацішкаўскім
сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. 3 26.6.1941 г.
да 7.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі
захопнікамі. У гады вайны была часткова спалена.
Знаходзілася ў
саўгасе «Чарнэлі». 3 20.1.1960 г.
у Іўеўскім
раёне. 3 3.5.1962 г. у
Юрацішкаўскім пасялковым Савеце. У 1970 г.
41 жыхар. Цяпер у складзе калгасе імя
К.С.Заслонава. Вёска знаходзіцца ў зоне
радыяцыйнага кантролю. У 1999 г. 11 двароў, 29
жыхароў.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.