|
Вёска ў
Суботніцкім сельсавеце. Ёсць меркаванне, што
вёска ўзнікла ў першай чвэрці XIX ст. Уладальнік
Жамыслаўля
Умястоўскі выдзеліў зямельныя надзелы сваім
сялянам паблізу маёнтка Дабраполь, адкуль
паселішча і атрымала назву. У XIX — пачатку XX
ст. вёска ў Суботніцкай воласці Ашмянскага
павета Віленскай губерні. У 1897 г. 23 двары,
132 жыхары, у 1905 г. 165 жыхароў, 86 дзесяцін
зямлі. У 1921 —1939 гг. у Суботніцкай гміне
Валожынскага, з 1926 г. Лідскага паветаў
Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. у в.
Дабраполь 1-я 14 двароў, 81 жыхар, у в.
Дабраполь 2-я 8 двароў, 44 жыхары. 3 12.10.1940
г. 2 вёскі (26двароў, 93 жыхары; 12 двароў, 60
жыхароў) у Жамыслаўскім сельсавеце Іўеўскага
раёна. У лютым 1953 г. арганізаваны калгас
«Пагранічнік», з 1954 г. у калгасе імя
М.І.Кутузава. 3 1960 г.
у
Суботніцкім сельсавеце і ў
саўгасе
«Жамыслаўль». У 1970 г. 58 жыхароў. Цяпер у
складзе калгаса «Жамыслаўль». У 1999 г. 19
двароў, 31 жыхар.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|