Ў 1990 – 2005 гг.
Ва ўмовах
нацыянальна-культурнага адраджэння беларускага
народа асабліва ўзрастае роля вывучэння роднага
краю, неабходнасць даследавання гісторыі гарадоў
нашай рэспублікі. Цікавасць у гэтым плане
прадстаўляе Навагрудак. Пра багатае мінулае
горада сведчаць як археалагічныя раскопкі, так і
шматлікія захаваўшыяся помнікі гісторыі і
культуры. Апошняе дзесяцігоддзе ХХ стагоддзя –
пачатак ХХІ азнаменаваліся для нашай рэспублікі
значнымі зменамі і падзеямі як у
сацыяльна-эканамічным, так і культурным
развіцці. Змены не абышлі і Навагрудскі край. На
працягу многіх стагоддзяў Навагрудак, як і
Беларусь у цэлым, з’яўляецца шматнацыянальным і
шматканфесійным рэгіёнам. Тут пражываюць
прадстаўнікі розных нацыянальнасцей і рэлігійных
перакананняў.
У адпаведнасці з дадзенымі
перапісу 1999 года большасць жыхароў
Навагрудчыны – 88 % – складаюць беларусы, 5,2 %
– рускія, 4,6 % – палякі, 1,1 % – украінцы і
прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей. Моўныя
паказчыкі сведчаць аб тым, што 75,7 % жыхароў
Навагрудка размаўляюць на беларускай мове.
Прычым самі беларусы ў гэтых адносінах
прадстаўлены – 80,5 %, беларускамоўныя палякі –
70,4 % , рускія і украінцы – адпаведна 16,5 і
26,3 %, татары – 58,2 % , яўрэі – 16 % , літоўцы
– 32,3 % . На іншых мовах размаўляе 0,2 %
насельніцтва . На рускай мове ў горадзе
размаўляе 37,3 % жыхароў. Пры гэтым свабодна
валодае рускай мовай 39,4 % беларусаў, 35,5 %
палякаў, 16,1 % літоўцаў, 37,6 % татараў. Іншыя
этнічныя групы свабодна валодаюць як рускай так
і беларускай мовамі [14, с.
166-167].
Такая стракатая этнічная палітра рэгулюецца
Законамі Рэспублікі
Беларусь “Аб грамадстве” і “Аб нацыянальных
меншасцях”. Гэта спрыяе развіццю нацыянальных
аб’яднанняў. У Навагрудку створаны і паспяхова
дзейнічае раённы аддзел
грамадскага аб’яднання “Саюз палякаў на Беларусі”,
які налічвае каля 300
чалавек. Мэтай з’яўляецца ведаць гісторыю і
культуру не толькі свайго народа , але і таго,
з якім жывем побач [13, с.
3].
Постсавецкія гады ўзбагацілі
рэлігійнае жыццё Беларусі
і яе рэгіёнаў. Вырасла
колькасць канфесій і абшчын, якія карыстаюцца
вялікім аўтарытэтам у насельніцтва. Прававым
адлюстраваннем новай палітыкі суверэннай
дзяржавы да царквы з’явіўся Закон
“Аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных
арганізацый”, прыняты ў
снежні 1992 года.
Навагрудак прадстаўлены ў чатырох канфесіях:
праваслаўнай, рымска-каталіцкай,
мусульманскай і пратэстанцкай. Дзейнасць
дэструктыўных сектаў у горадзе не зарэгістравана.
Новыя перспектывы для супрацоўніцтва ва ўсіх
напрамках заклала Пагадненне паміж Дзяржавай і
Праваслаўнай царквой. Прыярытэтнымі напрамкамі
супрацоўніцтва з’яўляюцца
сумеснае развіццё
духоўнасці, выхаванне, адукацыя, культурная і
творчая дзейнасць, ахова і развіццё
гістарычнай і культурнай спадчыны. 6 лютага 1992
года Сінод БПЦ прыняў рашэнне адрадзіць адну са
старажытных епархій – Навагрудскую. У жніўні на
Навагрудскую кафедру ўступіў епіскап Гурый [3,
с. 2]. З 1998 года пачынаюць выходзіць
“Навагрудскія епархіяльныя
ведамасці”. У горадзе з
1999 года працуе праваслаўнае сястрынства ў
імя Святога апостала і евангеліста Іаана
Багаслова пры Свята-Нікольскім
кафедральным саборы, мэта якога
– распаўсюджанне і ўмацаванне
праваслаўнай веры на тэрыторыі епархіі. Аднавіла
сваю дзейнасць царква Святога Барыса і Глеба ў
Навагрудку, якая была закрыта
ў 1961 годзе .
Пачынаючы з 2003 года ў горадзе штогод
праходзяць Свята-Елісееўскія
праваслаўныя чытанні, якія прысвечаны памяці
Святога Елісея Лаўрышаўскага. На сённяшні
дзень у СШ №2 існуе праваслаўны клас, у дзіцячым
садку №7 створана
дзіцячая праслаўная група. Дзейнічае нядзельная
школа [24, с. 1].
Новае заканадаўства спрыяла развіццю абшчын рымска-каталіцкай
царквы. У цяперашні час рэлігійная служба
вядзецца ў двух касцёлах
горада.
Адзін з іх – касцёл Святога
Міхаіла, які быў закрыты з 1950 года. Сёння пры
касцёле вядзецца будаўніцтва манастыра. У
пачатку 1990-х намаганнямі мясцовых каталікоў
была адрэставравана каменная капліца,
пабудаваная ў другой палове ХІХ стагоддзя [18,
с. 17].
Каталіцкія абшчыны праводзяць сацыяльную і
дабрачынную работу. Асабліва актыўна працуюць ў
гэтым накірунку Сёстры
Назарэтанкі. На базе касцёла
Святога Міхаіла працуе нядзельная школа для
дзяцей. Спрыяльныя ўмовы садзейнічаюць росту
колькасці веруючых рымска-каталіцкага
прыходу. Калі ў 1998
годзе Навагрудскі прыход
налічваў 1800 веруючых,
то на сённяшні дзень іх
налічваецца каля 4000 [30] .
Дэідэялагізацыя духоўнага жыцця
спрыяла пашырэнню дзейнасці мусульманскай
абшчыны ў Навагрудку. У 1994 годзе будынак
мячэці быў вернуты вернікам. Адкрыццё храма
адбылося ў ліпені 1997 года ў рамках святкавання
600-годдзя пасялення татар на землях ВКЛ. На 4-м
з’ездзе мусульманскай рэлігійнай абшчыны ў
Мінску прымалі ўдзел прадстаўнікі навагрудскай
абшчыны [6, с. 3].
Актыўную работу па выхаванню ў
насельніцтва духоўнасці прводзяць пратэстанцкія
абшчыны: Адвентысты Сёмага дня, Хрысціяне
Поўнага Евангелля, Хрысціяне Веры Евангельскай і
Сведкі Іеговы. Значная гуманітарная дапамога
паступае ў горад па лініі абшчын Хрысціян
Адвентыстаў Сёмага дня. Характэрнай рысай гэтых
аб’яднанняў з’яўляецца наданне вялікай увагі
духоўнай рабоце з падлеткамі і моладдзю. Пры
абшчынах працуюць нядзельныя школы, ствараюцца
летнія лагеры і г.д. [24, с. 1].
Такім чынам, у Навагрудку, як і
ва ўсёй краіне, захоўваецца стабільнае,
спакойнае этнаканфесійнае становішча. За
апошняе дзесяцігоддзе не было адзначана
канфліктаў на нацыянальнай ці рэлігійнай глебе.
Паважлівае ўзаемастаўлянне
з’яўляецца гарантам
сацыяльнага міру і спакою на беларускай зямлі.
На сучасным этапе культурны воблік горада
Навагрудка набывае прывабныя рысы. Апошнія гады
азнаменаваліся правядзеннем масавых
мерапрыемстваў, прысвечаных знамянальным падзеям
у гісторыі і сучасным жыцці Навагрудка, нашым
знакамітым землякам. У іх прымалі ўдзел
шматлікія госці не толькі з Беларусі, але і
дэлегацыі з Расіі, Польшчы, Германіі. Сярод
найбольш значных святы, прысвечаныя юбілейным
датам з часу першага ўпамінання горада: 740
гадоў з часу каранацыі Міндоўга (1993 г.),
950-годдзе горада і 400-годдзе гарадскога герба
(1995 г.), рэспубліканскія святы беларускага
пісьменства і друку (1996 г.) і дзень
славянскага пісьменства і культуры (1999 г.) ,
“Караван-Байрам” з
нагоды 600- годдзя
пасялення татараў (1997 г). 12-13 чэрвеня 2004
года ў Навагрудку прайшоў Фестываль мастацтваў,
прысвечаны 960-годдзю летапіснага ўпамінання
горада. Свята завяршылася канцэртам аркестра,
пад кіраўніцтвам М.Фінберга.
На сенняшні дзень Навагрудак з’яўляецца цэнтрам
міжнароднага значэння. Кожныя 2 гады тут
праходзіць фэст сярэднявечнай культуры
“Навагрудскі замак “. Першае свята прайшло летам
2000 года. У Навагрудак з’ехаліся рыцарскія
клубы з Беларусі, Польшчы,
Украіны і Расіі. Старажытнасць, якая застыла на
ўзгорках горада, як
найлепеш адпавядала задумкам арганізатараў.
Падобныя святы ў Еўропе распаўсюджаны паўсюдна,
для Беларусі ж падзея такога маштаба
– першая. На фэст у чэрвені 2002 года
горад прыняў 40 тысяч гледачоў.
Удзел прымалі 34 клуба з Беларусі, 13 клубаў з
Расіі, 8 – з Польшчы, 2 – з Украіны, 1– з Літвы,
Латвіі, Эстоніі. Апошняе свята сярэднявечча
прайшло ў ліпені гэтага года. Кожны раз фэст
завяршае інсцэніроўка штурму войскам Тэўтонскага
ордэна Навагрудскага замка ў 1394 годзе.
Адрадзілася і музейная справа ў
горадзе. 12 верасня 1992 года быў адкрыты
гісторыка-краязнаўчы музей, фонды якога
налічваюць каля 13,5 тысячы адзінак захавання.
На пачатку 90-х адбылася рэканструкцыя
Дома-музея А.Міцкевіча. Рэканструкцыю выконвала
польская фірма “Будімэкс” на сродкі Міністэрства
культуры Рэспублікі Беларусь. У 1993 годзе
адбылося адкрыццё ў музеі новай экспазіцыі.
Штогод музей наведваюць каля 40 тысяч чалавек. У
1996 годзе тут пабывала сусветна вядомая
піяністка Галіна Чэрны-Стэфарьска дала невялікі
канцэрт [19, с. 521]. Дзеючая сёння
ў Доме-музеі экспазіцыя была адкрыта 25 мая 2001
года. На сённяшні дзень
фонды музея складаюць каля 7 тысяч экспанатаў. У
2003 годзе музей наведала больш
за 20 тысяч чалавек. Кожны год у музеі
праходзяць навуковыя семінары, канферэнцыі.
Напрыклад, 22 верасня 2005 года тут адбылася
міжнародная канферэнцыя памяці А.Міцкевіча,
арганізатарам была кафедра польскай філалогіі
Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта [31].
Цесныя сувязі Навагрудак
падтрымлівае з гарадамі-пабрацімамі Эльблонгам
(Польшча) і Ляймнам (Германія).
Такім чынам, апошнія пятнаццаць
гадоў узбагацілі этнаканфесійнае і культурнае
жыццё насельніцтва былой Заходняй Беларусі і
краіны ў цэлым. Грамадства зацікаўлена ў дыялогу
розных нацыянальнасцей і канфесій, зацвярджэнні
прынцыпаў талерантнасці і супрацоўніцтва. Тут
мірна суіснуюць прадстаўнікі 40 розных этнасаў,
якія імкнуцца да нацыянальна- культурнага
самавыражэння, што находзіць падтрымку ў
мясцовых улад. У сувязі з гэтым гісторыя горада
Навагрудка набывае новы імпульс – адкрываюцца
новыя культавыя будынкі, рэгіструюцца
рэлігійнныя абшчыны, праходзяць міжнацыянальныя
святы і фэсты сярэднявечнай культуры. На
сённяшні дзень горад з’яўляецца і турыстычным
цэнтрам. Штогод каля 600 экскурсій наведвае
Навагрудак і яго наваколле, дзе знаходзяцца
гістарычныя помнікі і мясціны.
Крыніцы і літаратура
1.
Бармута, Ю. Першыя Навагрудскія
Свята-Елісееўскія чытанні: [Аб праваслаўнай
гісторыі Навагрудчыны] / Ю.Бармута // Новае
жыццё. – 2003. – 29 ліст. – С. 2.
2.
Болотевич,
К. Ещё одна мечеть: [Об открытии мечети в
Новогрудке]
/
К.Болотевіч
// 7 дней. –
1997. – 4 окт. –
С.
4.
3.
Гардун,
С. Першы сход духавенства: [Аб аднаўленні
Навагрудскай епархіі]
/ С.Гардун
// Новае жыццё. – 1992. – 13 чэрв. –
С.
2.
4.
Да вынікаў перапісу насельніцтва
Навагрудскага раёна 1999 года // Новае жыццё. –
2000. – 15 сак. –
С.
3.
5.
Да вынікаў перапісу насельніцтва
Навагрудскага раёна 1999 года // Новае жыццё. –
2000. – 26 лют. –
С.
2.
6.
Жалкоўскі,
А. Пазбаўляючыся беспамяцтва [Аб жыцці татараў
Навагрудчыны ў сучасны перыяд]
/
А.Жалкоўскі
// Гродзенская
праўда. – 1999. – 23 сак. –
С.
3.
7.
Жалкоўскі,
А. Дарунак Навагрудскай мячэці: [Кніга
свяшчэннага пісання на татарскай мове]
/ А.Жалкоўскі
// Голас Радзімы. – 1997. – 18 снеж. –
С.
5.
8.
Жалкоўскі,
А. Дарогай да храмаў, да духоўнасці: [Рэлігійнае
жыццё ў Навагрудскім раёне]
/
А.Жалкоўскі
// Гродзенская
праўда. – 2000. – 12 снеж. –
С.
2.
9.
Историческая справка по Новогрудской
епархии: [13 в – 2004г.] // Новогруд.
епарх.
ведомости. – 2004. –
№ 7. –
С.
6 – 7.
10.
Канфесіі на Беларусі (канец ХУ111 – ХХ
ст.) / А.М.Філатава;
навук.
рэд.
У.Навіцкі. – Мн.: ВП “Экаперспектыва”, 1998. –
340 с.
11.
Капліца на месцы манастыра: [У
Навагрудскім раёне ў дзень С.Елісея ў в.
Лаўрышэва адбылося набажэнства ў новай капліцы]
// Свобода. – 1997. – 21 ліст. –
С.
2.
12.
Каспяровіч,
Г.І. Асноўныя тэндэнцыі этнадэмаграфічных
працэсаў ў горадах Беларусі
/ Г.І.Каспяровіч, Н.Г.Бялкоўская
// Весці Акад.
навук
Беларусі. Сер.
гуманіт.
Навук. – 2000. –
№ 2. –
С.
73-78.
13.
Міхневіч,
А. Каб не забыцца каранеў сваіх
/ А.Міхневіч //
Новае жыцце. – 2005. –
15 чэрв. –
С.3.
14.
Население Гродненской области.
Статистический сборник. – Гродно, 2002. – 206 с.
15.
Национальный состав Гродненской области.
Статистический сборник. Т. 1 – Гродно, 2001. –
228 с.
16.
Новая мечеть в Новогрудке // Сов.
Белоруссия. – 1997. – 15 июля. –
С.
1.
17.
Национальный состав населения Гродненской
области и его социально-демографические
характеристики: Итоги переписи населения
Республики Беларусь 1999 года. Статистический
сборник. В 2-х томах. Т. 2 – Гродно, 2001. – 108
с.
18.
Новогрудок и его окрестности.
Путеводитель.
– Мн.,
2003.
– 39 с.
19.
Памяць: Гісторыка-дакументальная хрогніка
Навагрудскага раёна . – Мн.: Беларусь, 1996. –
558 с.
20.
Смалянчук,
А. Национальная структура населения Беларуси:
1989 – 1999
/
А.Смалянчук
// Погоня. –
2000. – 7 верас. (№ 33). –
С.
5, 8.
21.
Стома,
В. Погляд у гісторыю: З гісторыі перапісу
насельніцтва, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі
/
В.Стома
// Новае
жыццё. – 1998. – 1 крас. –
С.
4.
22.
Тусевіч,
Е. Национальности разные, гражданство одно
/
Е.Тусевіч
// Новае
жыцце. – 2005. –
13 снеж. –
С.
2,5.
23.
Урбан,
Н.А. Да ўзаемнай пазітыўнай палітыкі: [Гутарка
аб ржэлігійным становішчы ў Навагрудскім раёне]
/
Н.А.Урбан
// Новае
жыццё. – 2002. – 30 кастр. –
С.
2.
24.
Ходар,
І. Краіна, дзе нацыянальная згода
/ І.Ходар
// Новае жыцце. – 2005. – 14 снеж . –
С
1.
25.
Шагідэвіч Алі Амуратавіч: [Пра
татара-святара, старшыню і духоўнага настаўніка-
імама мусульманскай абшчыны ў Навагрудку] //
Роднае слова. – 2004. – № 4. –
С.
97.
26.
Шевцов,
Ю. Беларусь в религиозном измерении
(конфессиональная ситуация в РБ)
/ Ю.Шевцов
// Свободная мысль. – 1996. –
С.
105 – 112.
27.
Этнічныя супольнасці ў Беларусі: гісторыя
і сучаснасць:
навуковая
канферэнцыя. – Мн.: Дэполіс, 2001. – 387 с.
28.
Ярмусік,
Э.С.
Каталіцкая
канфесія
на
Гродзеншчыне ў пасляваеннае дзесяцігоддзе (1944
–
1955 гг.)
/ Э.С.Ярмусік // Этнасацыяльныя і культурныя працэсы ў Заходнім рэгіёне Беларусі:
гісторыя і сучаснасць. – Гродна, 1998. –
С.
403 – 405.
29.
Ярмусик,
Э.С. Некоторые аспекты политики государства в
отношении римско-католической церкви в
послевоенное десятилетие (на примере Гродненской
области)
/
Э.С.Ярмусік
//
Этносоциальные и конфессиональные процессы в
современном обществе. – Гродно, 2000. –
С.
491 – 498.
30.
Архив Гродненской Римско-Католической
епархии. Статистические данные.
31.
http://
novogrudok.by
|