Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 

чапунь

 

 

   

Вёска ў Лелюкінскім сельсавеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI ст. У 1561 г. сяло ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства, 8 дымоў, 8 валок зямлі, шляхецкая ўласнасць. У 1690 г. маёнтак Чапунь Іўеўскай парафіі, уласнасць Несцяровіча, 13 дымоў. У 2-й палове XIX ст. вёска ў Лугамавіцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 167 рэвізскіх душ (у т. л. з вёсак Прыстаў, Рашкова). У сярэдзіне XIX ст. у складзе Іўеўскага графства. У 1885 г. 39 двароў, 359 жыхароў, дзейнічала царкоўнапрыходская школа (у 1884 г. 20 вучняў). У 1897 г. 81 двор, 564 жыхары, у 1909 г. 82 двары, 492 жыхары, якія мелі 140 галоў буйной рагатай жывёлы, 74 кані, 329 дзесяцін зямлі. У 1921 -1939 гг. вёска (60 двароў, 288 жыхароў) у Лугамавіцкай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3 12.10.1940 г. вёска цэнтр сельсавета Юрацішкаўскага раёна. Дзейнічалі пачатковая школа, магазін. 3 чэрвеня 1941 г. да 8.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікам. На фронце загінуў 21 жыхар вёскі. У 1951 г. арганізаваны калгас «Перамога». 3 1954 г. у Лежневіцкім сельсавеце і ў калгасе «17 верасня», з 1986 г. у Лелюкінскім сельсавеце і калгасе «Савецкая Беларусь». У 1970 г. 286 жыхароў. Клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін. Цяпер у складзе калгаса «Беларусь». У 1999 г. 63 двары, 109 жыхароў. На паўднёвы ўсход ад вёскі знаходзіцца в. Малая Чапунь, 10 двароў, 13 жыхароў (1999). Помнік на магіле воінаў і партызан.

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

БРАЦКАЯ МАГІЛА САВЕЦКІХ ВОІНАЎ І ПАРТЫЗАН (гіст.). На могілках. Пахаваны 32 воіны і партызаны, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1964 г. на магіле пастаўлены абеліск.

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006