Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 

цэпеняты

 

 

   

Вёска ў Юрацішкаўскім пасялковым Савеце. У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Юрацішкаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 39 рэвізскіх душ, адносілася да маёнтка Савічы Валіцкіх. У 1897 г. 16 двароў, 109 жыхароў. У 1909г. 17 двароў, 121 жыхар, які меў 146 дзесяцін зямлі, 40 кароў, 15 коней. У 1921-1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3 12.10.1940 г. вёска (27 двароў, 113 жыхароў) у Юрацішкаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. У чэрвені 1941 г. тут трымалі абарону воіны 24-й Самара-Ульянаўскай Жалезнай дывізіі. 3 26.6.1941 г. да 7.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1949 г. у калгасе імя С.М.Кірава. 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. 3 3.5.1962 г. у Юрацішкаўскім пасялковым Савеце. У 1970 г. 113 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса імя К.С.Заслонава. У 1999 г. 18 двароў, 46 жыхароў.

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002. полезные ссылки, сюжет.

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006