Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 

малая апіта

 

 

   

Вёска ў Геранёнскім сельсавеце. У 1690 г. у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства існавалі маёнткі, якія адносіліся да Геранёнскай і Ліпнішкаўскай парафій: Апіта-Маслоўшчызна М.Свяцкевіча, Апіта-Маслоўшчызна П.Зарзеўскага, Апіта М.Доўгерда, Апіта-Лойбаўшчызна С.Парэцкага, Апіта-Маясоўшчызна яго ж, Апіта-Захараўшчызна Дорняка, Апіта М.Лынкоўскага, Апіта Лятыпскага. У 2-й палове XIX ст. вёска Апіта ў Ашмянскім павеце Віленскай губерні. У 1861 г. 45 рэвізскіх душ, у складзе маёнтка Бердаўшчына Умястоўскіх. У 1885 г. 64 жыхары. Паводле перапісу 1897 г., вёска, 21 двор, 142 жыхары. У снежні 1905 г. адбываліся сялянскія хваляванні. У 1909 г. 149 жыхароў, 186 дзесяцін зямлі. У 1921-1939 гг. у Ліпнішскай гміне Валожынскага, затым Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 31 двор, 147 жыхароў. У 1940 г. вёска Апіта, 46 двароў, 213 жыхароў. 3 12.10.1940 г. у Суражскім сельсавеце Іўеўскага раёна. 3 26.6.1941 г. да 7.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У лютым 1951 г. арганізаваны калгас «Барацьба за мір», з 1956 г. у калгасе імя Ф.Э. Дзяржынскага, з 1965 г. калгасе імя У.І.Леніна. 3 1963 г. у Жылёўскім, з 1979 г. у Геранёнскім сельсаветах. У 1970 г. вёска Малая Апіта, 149 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса «Сураж». У 1999 г. 27 двароў, 54 жыхары.

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 
источники бесперебойного питания мощностью 500в||авиабилеты в прагу Туры в прагу, авиабилеты в прагу Прага.||Только сейчас. Сертификат двери противопожарные двери. Только летом

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006