На тэрыторыі Іўеўскага раёна
знаходзяцца 373 населеныя пункты (1999 г.).
Большая частка з іх - вёскі. Вялікія і малыя, а
усё часцей, так названыя - "бесперспектыўныя",
яны знікаюць з карты раёна. І гэта прыкмета
нашага часу. Умовы жыцця, каштоўнасці і
стэрыатыпы змяніліся. Сталае пакаленне, якое ў
сярэдзіне ХХ стагоддзя складала большую частку
насельніцтва вёсак, адыходзіць. І калі буйныя
мястэчкі (цэнтры сельсаветаў, ды так званыя
аграгарадкі) яшчэ нейкі час будуць мець
перспектыву, то большасць вёсак паступова
пераходзіць да заняпаду. Калі паглядзець на
статыстыку, дык такіх населеных пунктаў, дзе
колькасць жыхароў роўна колькасці хатаў, альбо
некалькі іх пераважвае на 1999 г. было
больш за 100. Шмат і хутароў.
Большасць з іх у хуткім часе перастане існаваць
на геаграфічных картах ды даведніках. Але
магчымасці сусветнага павуціння дазваляюць нам
захаваць іх у віртуальнай прасторы на доўгі час.